У Лідзе бетонным слупам перакрылі чыгуначныя шляхі, з імі сутыкнуўся пасажырскі цягнік. Гэтак жа былі перакрытыя рэйкі на шляху руху таварнага цягніка. Распачата крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.
Па дадзеных следства, позна ўвечары 29 снежня хтосьці перакрыў бетонным слупам чыгуначныя шляхі ў Лідзе. Машыніст пасажырскага цягніка «Гродна — Гомель» убачыў перашкоду і пачаў тармазіць, але не змог пазбегнуць сутыкнення. Пасажыры не пацярпелі. Праз некаторы час цягнік паехаў па сваім маршруце.
Такім жа спосабам у Лідзе перакрылі чыгуначныя шляхі ў гродзенскім кірунку, дзе ехаў таварны цягнік.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў спалучэння) Крымінальнага кодэкса. Гэтая частка артыкула прадугледжвае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.