Стала вядома дата правядзення Усебеларускага народнага сходу. Яе назваў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па падрыхтоўцы сходу, паведамляе Telegram-канал «Пул первого». Ён таксама сказаў, што магчыма, гэта будзе важнейшы форум і ў гісторыі беларускага народу.

«Усебеларускі народны сход пройдзе 11−12 лютага», — паведамляе Telegram-канал, блізкі да прэс-службы Лукашэнкі.

Традыцыйна на двухдзённы сход з’язджаюцца прадстаўнікі розных галін улады, кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі розных арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. Раней паведамлялася, што ў гэты раз на «народным вечы» будуць прадстаўлены канстытуцыйныя змены, . Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў: адрозненне народнага сходу ад папярэдніх мае быць ў тым, што на яго будуць выносіцца не толькі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, але і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

VI Усебеларускі народны сход стане найважнейшым форумам пяцігоддзя, сказаў Лукашэнка. «Але паколькі вялікае бачыцца на адлегласці, праз некаторы час мы, можа, зразумеем, што гэта важнейшы форум і ў гісторыі нашага народа. У сілу таго моманту, які краіна перажывае», — цытуе яго БелТА.