У Скідзелі затрымалі дзяўчыну, якая малявала фарбай на прыпынках і сценах. Сярод малюнкаў - буслы, «Пагоня» і навагодняя ёлка. Да малюнках яна дадавала бела-чырвона-белы сцяг. У дачыненні да дзяўчыны распачалі крымінальную справу.
Дзяўчыне 26 гадоў. Дома ў яе знайшлі трафарэт і фарбы. Ва ўжо традыцыйным відэа з прызнаннямі ва УУС яна распавядае, што малявалі ў Скідзелі, Азёрах, на прыпынках па трасе М6.
Пакуль вядома пра пяць аб’ектах у Скідзелі і не менш за два ў іншых месцах Гродзенскага раёна, якія яна размалявала, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Усе малюнкі і надпісы былі нанесеныя ў сярэдзіне снежня і тычыліся падзей у краіне. На відэа дзяўчына кажа, што раскайваецца ў тым, што прынесла шкоду маёмасці.
У дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа — за апаганьванне і псаванне маёмасці.