Новости

Мінпрацы разлічвае, што пасля скарачэння дэкрэтнага адпачынку дапамогуць прыватныя садкі

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вывучае прапановы беларусаў па зменах у дэкрэтным адпачынку, паведаміла міністр працы Ірына Касцевіч. Мінпрацы спадзяецца на дапамогу прыватных садкоў і няняў.

Міністр сказала, што ў грамадстве ёсць запыт на развіццё паслуг па догляду за дзецьмі ранняга ўзросту, піша БелТА. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дашкольныя ўстановы, прыватныя садкі, паслугі няні на гадзіну. «Думаю, прыватны бізнес адрэагуе на патрэбу і заяўку з боку грамадзян», — упэўненая Ірына Касцевіч.

Па словах Касцевіч, каля 40% маці маюць вышэйшую адукацыю і хочуць сумяшчаць сям’ю і прафесію.

Разабрацца з дэкрэтным адпачынкам даручыў Аляксандр Лукашэнка. Раней Ірына Касцевіч ўжо называла магчымыя варыянты. Сярод іх — пакінуць дэкрэтны адпачынак тры гады, пры гэтым аплачваць толькі два, або зрабіць два гады для ўсіх, тры — для шматдзетных.

Чытайце таксама: «Заплачу арэнду — не будзе за што жыць». Малы бізнес аб працы ва ўмовах пандэміі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025