Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вывучае прапановы беларусаў па зменах у дэкрэтным адпачынку, паведаміла міністр працы Ірына Касцевіч. Мінпрацы спадзяецца на дапамогу прыватных садкоў і няняў.

Міністр сказала, што ў грамадстве ёсць запыт на развіццё паслуг па догляду за дзецьмі ранняга ўзросту, піша БелТА. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дашкольныя ўстановы, прыватныя садкі, паслугі няні на гадзіну. “Думаю, прыватны бізнес адрэагуе на патрэбу і заяўку з боку грамадзян”, – упэўненая Ірына Касцевіч.

Па словах Касцевіч, каля 40% маці маюць вышэйшую адукацыю і хочуць сумяшчаць сям’ю і прафесію.

Разабрацца з дэкрэтным адпачынкам даручыў Аляксандр Лукашэнка. Раней Ірына Касцевіч ўжо называла магчымыя варыянты. Сярод іх – пакінуць дэкрэтны адпачынак тры гады, пры гэтым аплачваць толькі два, або зрабіць два гады для ўсіх, тры – для шматдзетных.

Чытайце таксама: «Заплачу арэнду — не будзе за што жыць». Малы бізнес аб працы ва ўмовах пандэміі