Стваральніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, супрацоўнікаў арганізацыі - у саўдзеле, піша «Радыё С**бода».

Дзеянні Юліі Слуцкай кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, паведаміў адвакат Антон Гашынскі БелаПАН.

Астатнія — падазраваныя па ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243. Гэта праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік «Акадэміі Прэс-клуба» Сяргей Якупаў, аператар Пётр Слуцкі, сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

22 снежня ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў «Прэс-клуба», а таксама Ксеніі Луцкінай прайшлі ператрусы ці агляды. Пасля гэтага іх узялі пад варту. Вядома, што Алу Шарко 25 снежня перавялі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

«Прэс-клуб Беларусь» — частка міжнароднай сеткі прэс-клубаў, якія прадастаўляюць пляцоўку для прафесійнага росту медыйнай супольнасці. «Прэс-клуб Беларусь» арганізуе адукацыйныя лекцыі і семінары для журналістаў, а таксама праводзіць даследаванні.

Прадстаўнікоў Прэс-клуба затрымалі на 72 гадзіны. Допыты па крымінальнай справе вядзе ДФР