Навіны

Лукашэнка: вакцынацыя ад каранавіруса будзе добраахвотнай, а вытворцы розныя — «як дамовімся»

Лукашэнка паабяцаў галоўным прынцыпам вакцынацыі ад каранавіруса ў Беларусі зрабіць добраахвотнасць, піша БелТА. Таксама ён растлумачыў, што ў краіне плануецца выкарыстоўваць для вакцынацыі некалькі прэпаратаў розных вытворцаў - «у залежнасці ад таго, як дамовімся».

«Мы плануем (прышчапіць — заўв. БелТА) 1,2 млн. А колькі будзе, залежыць ад вас. Можа, і два мільёны. Залежыць ад таго, як людзі пойдуць на гэта. Хочуць вакцынавацца — калі ласка, мы дамо магчымасць. Прытым плануем выбар вакцын», — растлумачыў Лукашэнка.

Раней за ўсё пачнуць прышчапляць расійскай вакцынай, якую Беларусь плануе закупіць, а таксама вырабляць на мясцовых прадпрыемствах. «Каб не было крытыкі з вашага боку, — заўважыў Лукашэнка. — І ніхто ж не ведае, якая лепш на сёння вакцына. Мы плануем 5−6 вакцын. У залежнасці ад таго, як дамовімся. Зараз гэта вялікі дэфіцыт».

Чытайце таксама: «Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19

Вакцынацыя беларусаў ад каранавіруса з дапамогай расійскай вакцыны «Спутник V» пачнецца ў студзені, калі паступіць першая партыя вакцыны, распавёў 21 снежня міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч.

На першым этапе вакцынаваць будуць медыцынскіх работнікаў, настаўнікаў, работнікаў гандлю і іншых сфер, вымушаных у сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025