Новости

У колькі гродзенцам абыйдзецца стол на Новы год?

«Перспектыва» падлічыла, колькі гродзенцы выдаткуюць на святочны стол, і параўнала цэннік з мінулым годам.

Для святочнага стала карэспандэнт газеты выбірала недарагія гатовыя прадукты ў буйных супермаркетах. У мінулым годзе навагодні стол абыйшоўся ў 64,22 рублі. У гэтым годзе падобны прадуктовы набор каштуе 66,54 рублёй. За год падаражэў на 2,32 рублі. Зрэшты, сякія-такія прадукты крыху патаннелі: да прыкладу — сервелат, мандарыны, гатовы салата «Аліўе» і нават шампанскае. А вось ікра падаражэла.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзмацніла маніторынг цэн на навагоднія прадукты перад святамі. Гаворка ідзе пра 25−30 пазіцый. Гэта прадукты, якія беларусы традыцыйна купляюць да навагодняга стала: кансерваваны гарошак, мандарыны, цукеркі, шакалад, шампанскае.

Цэны на прадукты для сустрэчы 2021 года:

  • мандарыны (1 кг) — 3,49 руб. (у 2019 годзе — 3,59 руб.),
  • курыца смажаная (1,5 кг) — 11,54 руб. (у 2019 годзе — 11,98 руб.),
  • сыр (300 г. — 3,6 руб. (кошт не змяніўся),
  • шампанскае (бутэлька) — 5,39 руб. (у 2019 годзе — 5,49 руб.),
  • салата «Аліўе» (500 г) — 3,5 руб. (у 2019 годзе — 4 руб.)
  • сервелат (400 г) — 5,36 руб. (у 2019 годзе — 6,08 руб.),
  • катлеты па-кіеўску (1 кг) — 12,99 руб. (у 2019 годзе — 12,49 руб.),
  • селядзец пад шубай (500 г) — 5,98 руб. (у 2019 годзе — 4 руб.),
  • ікра чырвоная (140 г) — 14,69 руб. (у 2019 годзе ікра (130 г) — 12,99 руб.).
Падзяліцца
Меткі: ежасвята

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025