Супрацоўнікі 9 упраўлення (па Гродзенскай вобласці) ГУБАЗіК МУС высветлілі асобу падазраванага па крымінальнай справе за абразу міліцыянта. Ім аказаўся 24-гадовы жыхар пасёлка Гатава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
«У кастрычніку мужчына, выкарыстоўваючы нікнэйм Patron Jonovich, у Telegram-канале „Каратели Беларуси“ размясціў абразлівыя паведамленні, адрасаваныя ўчастковаму інспектару міліцыі Кастрычніцкага РАУС Гродна», — распавялі ў МУС.
Маладога чалавека прызналі падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па факце абразы прадстаўніка ўлады. Паводле арт.369 КК яму пагражае да трох гадоў абмежавання волі.
За оскорбление члена избирательной комиссии мужчину осудили на полтора года «химии»
В Слониме за оскорбление сотрудника милиции судят мать в декрете
Гродненца осудили за оскорбление Караева
Более 20 уголовных дел за оскорбление представителя власти возбудили в Гродненской области
Дело об оскорблении президента в Гродно рассмотрят на закрытом заседании