24 снежня ў Гродне адкрыецца новая дарога, якая злучыць праспект Касманаўтаў і вуліцу Белуша. Гэта дазволіць зэканоміць час на святлафорах.

Новую дарогу паміж Белуша і Касманаўтаў адкрыюць 24 снежня

Пры павароце з боку вуліцы Белуша да ГЦ “Карона” зялёны сігнал святлафора гарыць малы прамежак часу. Праз гэта ў гадзіну-пік павароту даводзіцца чакаць доўга.

Новае скрыжаванне з’явілася насупраць “Тралейбуснага ўпраўлення”. Пабудаваная дарога не толькі злучае дзве вуліцы, але і палягчае заезд і выезд з паркоўкі да “Мацерыка” з боку цэнтра і Дзевятоўкі. Працягласць дарогі – амаль 220 метраў.