Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Такое рашэнне ў міністэрстве прынялі «пасля падзеяў 9 жніўня».
Пра новаўвядзенне паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандар Купчэня, >піша «Радыё С**бода» са спасылкай на «Беларусь-1»
Заносяць у базу ня толькі затрыманых, але ідэнтыфікаваных асобаў.
Як прыклад Купчэня прывёў сытуацыю, калі дэманстранта з аднаго горада затрымалі ў іншым, праверылі па базе — і асудзілі за паўторны ўдзел.
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юры Назаранка назваў гэта «вялізным штуршком, можна сказаць, рыўком».
БелаПАН адзначае, што раней у сацсетках зявіліся паведамленні, што на мяжы тых, хто быў асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, аглядаюць з асаблівай стараннасцю.
Чытайце таксама: