Фота ілюстрацыйнае
У Гродзенскай вобласці ў мясцовыя УУС з папраўчых устаноў вярнуўся 301 чалавек. Амністыя пачалася 18 траўня і доўжылася да 21 лістапада 2020 года, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
На 21 лістапада пад амністыю падпалі 409 асуджаных, якія стаяць на ўліках крымінальна-выканаўчай інспекцыі вобласці: 356 мужчын і 53 жанчыны.
Амністыю прымянілі па некаторых відах пакарання. У большасці выпадкаў - абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Тэрмін пакарання скарацілі 106 асуджаным. Адмовілі ў амністыі 224 асобам.
У першую чаргу, вызваленне ад пакарання ўжывалі да непаўналетніх, цяжарных, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, асобаў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, інвалідаў I і II груп, а таксама да іншых катэгорый грамадзян, асуджаных за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Амніставалі 40 непаўналетніх. З імі правялі прафілактычную працу. Адзін непаўнагадовы, вызвалены з выхаваўчай калоніі, працаўладкаваны ў раённую ЖКГ сартавальнікам другаснай сыравіны.
Міліцыя з органамі па працы занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкавалі 145 чалавек. Траім дапамаглі з аднаўленнем дакументаў. Дамовіліся з «Чырвоным Крыжам» аб выдзяленні 1000 набораў са сродкамі асабістай гігіены, бытавымі маскамі, мылам, сродкам для мыцця галавы, зубной пастай, шчоткай і г. д., а таксама прадуктамі і вадой.
— Нельга сказаць, што ўсе амніставаныя асобы сталі на шлях выпраўлення і скарысталіся шанцам пачаць новае жыццё. На жаль, у іх ліку — некалькі непаўналетніх. Разам з тым амністыя не аказала істотнага негатыўнага ўплыву на стан рэцыдыўнай злачыннасці ў вобласці. Па выніках студзеня-лістапада колькасць злачынстваў, учыненых раней судзімымі, знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, — распавёў «МВ» начальнік аддзела па наглядзе за выканаўчай дзейнасцю падпалкоўнік міліцыі Ігар Сеўко.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…