Дзяніс Кірэшчанка і Уладзімір Гарох. Фота: TUT.BY
18 снежня пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха. Абвінавачаныя віну да гэтага часу не прызнаюць, паведамляе harodniaspring.org.
З 15 па 18 снежня ў Навагрудку разглядалі крымінальную справу ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.
Уладзіміра Гароха абвінавачваюць па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Яго затрымалі 18 жніўня. Яго абвінавачваюць у тым, што гэтым летам ён наўмысна рыхтаваўся да масавых беспарадкаў у Навагрудку і некаторых іншых населеных пунктах і намагаўся прыцягнуць да іх вялікую колькасць людзей. Для гэтага ён, згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Згодна з афіцыйнай версіяй, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі. Аднак ён не паспеў нічога зрабіць, бо сёмага жніўня яго дзейнасць выкрылі і спынілі праваахоўнікі.
Таксама яго абвінавачваюць ў публічнай абразе Лукашэнкі: 14 жніўня ён размясціў у чаце «Наваградак для жыцця» з «непрыстойныя па форме і прыніжальныя па накіраванасці выказванні…якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А.Лукашэнкі». У гэты час яго дзеці былі затрыманыя падчас мірных пратэстаў у Мінску.
Дзяніса Кірэшчанку затрымалі восьмага жніўня і абвінавацілі па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу. Ён абвінавачваецца ў тым, што пятага жніўня ў Карэлічах падчас сустрэчы з людзьмі паведаміў пра магчымасць выкарыстаць ў якасці зброі і аказання супраціву тэлескапічныя дручкі, а таксама прадэманстраваў, як з імі трэба абыходзіцца. Таксама, згодна з абвінавачваннем, ён паведміў пра асоб, якія гатовыя ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама пра магчымасць аплаты.
Адвакат Гароха лічыць, што артыкул занадта сур’ёзны пры наяўных доказах: паказаннях сведак і скрыншоце паведамлення аб абразе Лукашэнкі, напісанае пад эмоцыямі ад таго, што здарылася з яго дзецьмі. Адвакат Кірэшчанкі таксама лічыць, што падстаў для абвінавачвання няма, і просіць апраўдаць падсуднага. У апошнім слове Гарох сказаў пра тое, што хацеў бы цяпер быць з дачкой, якая цяжка хворая. Ён спадзяецца, што высокі суд, маючы жыццёвы і прафесійны досвед, і цяпер зможа прыняць слушнае рашэнне.
Разгляд справы працягнецца 29 снежня ў 10.00.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…