Фота ілюстрацыйнае / mlyn.by
Да Новага года прымеркавалі дадатковыя цягнікі Гродна-Мінск-Гродна паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 628/627 Гродна-Мінск-Гродна адправіцца з Гродна ўвечары 29, 30 снежня і 1 студзеня, удакладняе сайт чыгункі. З Мінска ён будзе выязджаць у 15:20 30 і 31 снежня і 2 студзеня.
Таксама дадатковыя цягнікі прызначылі паміж Брэстам і Віцебскам. Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 Брэст-Віцебск-Брэст адправіцца з Брэста і Віцебска 24, 27, 30 снежня, а таксама 3 і 10 студзеня. 30 снежня цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 725/726 паедзе здвоеным складам.
Раней ужо было прызначана больш за 70 дадатковых цягнікоў з 24 снежня 2020 года па 11 студзеня 2021 года. Яны будуць курсіраваць па маршрутах Мінск-Гомель, Мінск-Брэст, Мінск-Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск-Друя), Полацк-Мінск, Мінск-Пінск, Мінск-Светлагорск, Гомель-Віцебск, Гродна-Крычаў-Камунары.
Удакладніць дэталі адпраўлення дадатковых цягнікоў можна на сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ.Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105.
Чытайце таксама: Между Гродно и Минском начнет курсировать еще один новый поезд
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць у цягніках маскі і трымацца сацыяльнай дыстанцыі.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…