Так выглядела социальная мастерская Гродненского детского хосписа в помещении КШП в июне 2020 года
15 снежня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці вынеслі рашэнне аб скасаванні дагавора арэнды. Суддзя Эдуард Кароль часткова задаволіў іск Камбіната школьнага харчавання (КШП) Ленінскага раёна да Гродзенскага дзіцячага хоспіса.
Па рашэнні суда, з Гродзенскім дзіцячым хоспісам датэрмінова скасаваны дагавор. Арганізацыю прымусяць вызваліць памяшканні. Хоспіс аплаціць судовыя выдаткі КШП у памеры 1080 рублёў. Штраф 1671,57 рублёў (сума арэнды за тры месяц) за нявыплату арэнды плаціць не прыйдзецца — суддзя адмовіў у гэтым пазоўніку.
Дагавор будзе скасаваны пасля ўступленне рашэння ў сілу — праз 15 дзён. Ці будуць бакі абскарджваць рашэнне, пакуль невядома.
Днём раней, 14 снежня, справу спрабавалі разгледзець у рамках працэдуры прымірэння. Але да згоды бакі ні па адным з пунктаў не прыйшлі.
На судовым разглядзе 15 снежня КШП падтрымаў іск у поўным аб’ёме: датэрмінова скасаваць дамову, вызваліць памяшканні і аплаціць штраф на падставе ўмоў дамовы.
Абаронца з боку хоспіса настойвала: выраб масак і шчыткоў уваходзіць у паняцце паліятыўнага патранажу, то бок статутнай дзейнасці арганізацыі. А мэты выкарыстання памяшкання пры складанні дагавора вусна агаварылі з ранейшым уладальнікам. Да рэарганізацыі памяшканнем валодаў КШП Кастрычніцкага раёна.
Што тычыцца скасавання дамовы за нявыплату, па законе КШП павінен быў накіраваць хоспісу папярэджанне і даць час на выплату. Гэтага КШП не зрабіў. Па словах прадстаўніка хоспіса, пытанне аплаты зараз вырашаецца з Гродзенскім гарвыканкамам. Раней старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў аплаціць арэнду памяшкання за кошт горада.
Чытайце падрабязней: Швейную мастерскую гродненского детского хосписа выселяют из помещения через суд
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…