28-гадовы гродзенец вырошчваў каноплі ў доме, дзе жыў з бацькамі. У сваім пакоі хлопец адвёў для канопляў асобную шафу, якую абсталяваў усім неабходным для атрымання добрага ўраджаю — лямпай, вентылятарам і іншымі дэвайсамі. Яго затрымалі, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Да моманту з’яўлення ў яго жыллё супрацоўнікаў міліцыі малады чалавек ужо сушыў каноплі, у шафе застаўся гаршчок і рэшткі расліны пасля абразання яго сцеблаў. Дакладная колькасць марыхуаны пакуль невядома.

Малады чалавек заявіў, што атрыманы ўраджай ён планаваў выкарыстоўваць выключна для сябе. За захоўванне марыхуаны ўзбуджаная крымінальная справа.

Гродзенец вырошчваў каноплі ў шафе
Гродненец выращивал коноплю в шкафе. Фото: grodno.mvd.gov.by
Гродзенец вырошчваў каноплі ў шафе
Гродненец выращивал коноплю в шкафе. Фото: grodno.mvd.gov.by
Гродзенец вырошчваў каноплі ў шафе
Гродненец выращивал коноплю в шкафе. Фото: grodno.mvd.gov.by