За карціну “Улада цемры” Валянціна Шоба ў 2015 годзе атрымала ў Парыжы прэмію Тэйлара. Сёлета мастачка разам з куратаркай Ірынай Варкулевіч склалі вакол карціны выставу. “Працы для выставы выбіралі ў майстэрні Валянціны. Адбор быў просты і лёгкі: паводле наяўнасці забароненых зараз колеравых спалучэнняў”, – патлумачыла куратарка. Пабачыць выставу можна ад 11 да 25 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Гэта карціна, і выстава, што склалася вакол яе – пра тое, што людзі пачалі разумець, што ім патрэбна ў гэтым жыцці: “Ім хочацца быць пачутымі. Хачацца праўды сваёй, пацверджанай мараллю. А ў нас зараз няма ніякай маралі і, ўвогуле, цяжка”, – разважае аўтарка.
Чытайце таксама: Валянціна Шоба: «Я — „прынцэса ў вежы“ і не трэба мяне вызваляць»
Выстава пра вайну і бязвінна пацярпелых
Карціна, што стала цэнтральнай у экспазіцыі – пра вайну. Так кажа пра яе аўтарка. “Гэта праца нарадзілася ў неспакойны час, па дарозе на Палессе. Тады ішла вайна ва Украіне. Я не гляджу тэлевізар. Але тым разам сядзела на вакзале і мусіла глядзець. Увесь час назойліва круцілі ваенныя сюжэты. Там такія былі страшныя карціны. І пра бязвінна пацярпелых, такіх, як нашы людзі зараз, таксама”.

Натхненне ад размоваў з Прыпяццю
Валянціна родам з Палесся. Праз тое часта звяртаецца да параўнанняў з прыродай і кажа, што бярэ сілы ад “сваёй ракі” – Прыпяці і досведу выжывання ў цяжкіх умовах. “Калі разумею, што край, мне трэба ехаць на маю Прыпяць. Пасядзець пагаварыць з ёй”.

Чытайце таксама: Мама c дочкой могут всё! В Гродно открылась выставка Валентины Шоба і Анны Пантелеевой «Легкое поведение»
“Пра гэта вось усё, пра паганскія малітвы – гэта глыбіннае нешта, я ж умею накалдаваць. Мы ўсё роўна пераможам. Гэта немагчыма, каб ішлі супраць прыроды і ўнутранай чысціні нашай нацыі, нашых людзей. Нездарма ж мы беларусы. Мы чыстыя і светлыя людзі. Гэта наша прырода, а з прыродай нельга жартаваць. А такое стаўленне да чалавека – гэта супраць любой прыроды. Чалавек не народжаны для таго, каб здзекавацца ці забіваць. Мы народжаныя для радасці”.
Чытайце таксама: «Гарадзенкі». Хто стаў гераінямі кнігі пра сучасных жанчын нашага горада
Адзавецца ў кожным сэрцы
“Мяне вельмі ўразіла, калі я прыйшла ў майстэрню і гэта першы раз убачыла, – дзеліцца ўражаннямі гродзенка Святлана Рапецкая. – Увогуле ад творчасці Валянціны ідзе моцная энергетыка. Кожная праца яе мае легенду, сваю ўнутраную глыбокую гісторыю”.

Святлана лічыць, што на карцінах кожны пабачыць сваё, і гэта “сваё” адзавецца з глыбіняў сэрца і душы.





