Група слонімцаў хацелі сфатаграфавацца з бела-чырвона-белым сцягам каля прыдарожнага знака “Слонім” на ўездзе ў горад. Як толькі яны падрыхтаваліся да фотасесіі, нехта з кіроўцаў, якія праязджалі міма, патэлефанаваў у міліцыю. 9 снежня прайшоў суд.

8 снежня дзесяць слонімцаў затрымалі і адвезлі ў міліцыю, дзе іх змясцілі ў ізалятар часовага затрымання. Паводле “Радыё Рацыі”, сярод затрыманых былі нжынеры, юрысты, намеснікі кіраўнікоў.

9 снежня прайшоў суд, паведаміла “Гарадзенская вясна”. Сланімчанку Дар’ю Гурноўскую асудзілі на 7 сутак арышту. Ларысу Пішчыкову  аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў), пенсіянерку Людмілу Лукашэвіч – на 5 базавых (135 рублёў), Міхаіла Міхальчыка – на 10 базавых (270 рублёў), Наталлю Рашэтнікаву – на 30 базавых (135 рублёў), Яўгена Заікіна – на 30 базавых, Вадзіма Іванова – на 15 базавых (405 рублёў), Пятра Крышталя – на 45 базавых (1215 рублёў), Ірыну Крыўду –на 40 базавых (1080 рублёў), а Юрый Апанасевіч быў шпіталізаваны, яго яшчэ чакае суд.