У Гродзенскай вобласці ў студзені-верасні 2020 года выявілі 76 злачынстваў з прыкметамі карупцыі. Выявілі 51 асобу, якая іх здзейсніла, з іх 35 займалі кіруючую пасаду, восем службовых асоб не мелі падначаленых. Чатыры работнікі не з’яўляліся службовымі асобамі. Яшчэ ў дачыненні да чатырох фізічных асоб распачалі крымінальныя справы.
Увогуле за 9 месяцаў 2020 года вінаватымі за ўчыненне карупцыйных злачынстваў прызнана 80 асоб, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Найбольш схільныя да карупцыі аграпрамысловы комплекс і перапрацоўчая прамысловасць, дзе выяўлена 17 злачынстваў, а таксама адукацыя — 12 злачынстваў, з якіх 10 распачатыя за атрыманне хабару. Сістэматычна карупцыю фіксуюць пры правядзенні працэдур закупак тавараў, работ (паслуг).
Заместителя гендиректора Скидельского сахарного комбината задержали за взятку
Задержанного за взятку топ-менеджера Гродненского мясокомбината осудили на 8 лет колонии
Силовики задержали директора предприятия «Кореличи-лен». Говорят, за взятку
<…> у нас даволі эфектыўнае заканадаўства, магчыма, нават надзвычай жорсткае. Але мы таксама павінны разумець: чым больш жорсткія законы, тым даражэй абыходзіцца дзяржаве гэтая барацьба. Празрыстасць прымаемых рашэнняў, наяўнасць вялікай колькасці контураў зваротнай сувязі паміж грамадствам, арганізацыямі, суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці і непасрэдна грамадзянамі можа абмежаваць карупцыю, — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Анатоль Кедала.