Новости

Улады: новы азотны комплекс «Гродна Азот» могуць пачаць будаваць ў 2021 годзе

Узвядзенне новага азотнага комплексу «Гродна Азот» можа пачацца ў 2021 годзе. Дакладныя тэрміны пакуль невядомыя, але ў Мінбудархітэктуры разлічваюць, што праект стартуе ў наступным годзе, перадае reform.by.

«Хацелася б, каб у наступным годзе. Нейкай больш канкрэтнай інфармацыі я сказаць не магу, але мы плануем, што ўжо ў наступным годзе прыступім да актыўнай фазы будаўніцтва гэтага аб’екта», — сказаў у эфіры «Беларусь-1» міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.

Паводле яго слоў, на азотным комплексе ў перспектыве плануецца задзейнічаць вялікую частку будаўнікоў, якія вызваляюцца па меры завяршэння работ на БелАЭС.

У лютым гэтага года ААТ «Гродна Азот» папярэдне вызначылася з падрадчыкам на будаўніцтва новага азотнага комплексу. Да працэдуры паляпшэння прапановы была дапушчана італьянская кампанія TECNIMONT S. p. A.

Праект будаўніцтва новага азотнага комплексу папярэдне ацэньваўся ў 1,2 млрд долараў. Яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 2025 года. Новы комплекс дазволіць вырабляць 1,25 млн тон азотных угнаенняў у год.

Работнікі завода: «Гэта немагчыма»

Пра азотны комплекс раней выказаўся супрацоўнік заводу Уладзімір Жураўка:

— Амаль 15 гадоў працую — амаль 15 гадоў чую пра гэты комплекс. Такія казачныя грошы на яго патрэбныя, што проста нерэальна. Я ведаю каштарыс і сумы — яны былі непад’ёмнымі для дзяржавы, нават калі ў нас усё было добра. Абавязкова павінны былі быць інвестары, але ўмовы для іх былі не вельмі камфортныя. Гэта казка, гэта недасяжна — пры гэтай уладзе дакладна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025