Працягваецца рэканструкцыя з кансервацыяй Навагрудскага замка. Будаўнікі ўмацоўваюць схіл Замкавай гары. Цяпер там вядуць працы па ўстаноўцы буранабіўных сваяў. На іх вылучаныя грошы з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, а таксама па лініі Міністэрства культуры. Колькі працягнуцца працы, пакуль невядома.

Прыкметная расколіна з боку умацаванай Касцельнай вежы з’явілася ў 2017 годзе. Тады ж спецыялісты пачалі выказвацца пра небяспекі апоўзня і пагрозу разбурэння. Для ўмацавання схілу былі ўсталяваныя габіёны — металічныя канструкцыі, запоўненыя камянямі, галоўная задача якіх — спыніць спаўзанне грунта. Гэта быў толькі адзін з этапаў умацаваньня схілу, паведамляе мясцовае выданне"Новае жыццё".

Зараз усталёўваюць буранабіўныя сваі. Гэтым займаюцца работнікі мінскай свідравой кампаніі пад кіраўніцтвам прараба Мікалая Салагубава і спецыялісты Навагрудскага БМУ.
Над входом появился герб Речи Посполитой. Что еще сейчас происходит в Старом замке. Фото
— Навагрудскі замак не першы гістарычны аб’ект, дзе нам давялося працаваць. Умацоўвалі схіл Гродзенскага замка, берагавую лінію Мірскага замка, там былі ўжытыя пластыкавыя штунты на глыбіню 6 метраў. У Наваградку зараз усталяваны буранабівныя сваі на глыбіню 3 метра, затым будзе зроблены ростверк (верхняя частка сваёвага падмурка), залічыцца апалубка, маналітная сцяна з адтулінамі насупраць кожнай свідравіны для наступнага ўмацавання анкерамі, — распавёў Салагубаў.
Па яго словах, працаваць на Навагрудскім замку няпроста з-за вялікай колькасці валуноў, з якімі не спраўляецца нават буранабіўная машына. Іх даводзіцца адкопваць уручную. Таксама перашкаджае моцны вадацёк. Усяго каля замка будуць устаноўлены 43 буранабіўныя сваі дыяметрам 400 мм.

Далей плануюць работы па водаадвядзенню дзяцінца з наступным яго добраўпарадкаваннем. Для гэтага ўжо гатовая праектна-каштарысная дакументацыя. Паралельна распрацавана дакументацыя па кансервацыі Пасадскай, Дазорнай і Ўваходных вежаў. Наступная па чарзе — Шчытавая вежа. Яна была пяціпавярховай, з перакрыццямі.
Пасля кансервацыі ў двух паверхах Шчытоўкі плануецца размясціць музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі крэпасці. Добраўпарадкаванне тэрыторыі плануецца тэматычным. Дакументальных крыніц, якім быў замак на самай справе, не захавалася. Аднак археолагі мяркуюць, што крэпасць ўключала ў сябе сем вежаў. Звычайна іх было не больш пяці, аб чым сведчаць іншыя замкі нашай краіны.

Чытайце таксама: Адное лечаць — другое калечаць. Чаму ў Гродне пачынае развальвацца самы стары мост Беларусі