Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яе распачалі за канфлікт з сілавікамі ў МЦ «Галактыка» у час адной з нядзельных акцый пратэсту 27 верасня. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.
Следства пацвердзіла, што днём 27 верасня 49-гадовы раней судзімы (у тым ліку за забойства) мужчына прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Гродне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У той дзень у час нядзельнай акцыі пратэсту каля моладзевага цэнтра «Галактыка» ён некалькі разоў ударыў міліцыянта, спрабуючы «адбіць» пратэстоўцаў у АМАПа. У канфлікт з сілавікамі таксама ўступілі 33-гадовы і 43-гадовы гродзенцы. Адзін з мужчын кінуў у сілавіка «невядомы прадмет» і трапіў у грудзі, другі ўдарыў нагой. Побач стаяў 52-гадовы гродзенец, які «кінуў у супрацоўніка міліцыі цвёрды прадмет і выказваў пагрозы прымянення гвалту ў яго адрас».
Чацвярых удзельнікаў канфлікту затрымалі і даставілі ў аддзяленне міліцыі, 49-гадовы мужчына здолеў уцячы. Праз тры дні яго затрымалі. Пазней прэс-служба МУС апублікавала відэа допыту 49-гадовага жыхара Мастоў. З яго зразумела, што на акцыі ён ударыў супрацоўніцу АМАПа, але не бачыў, што гэта менавіта супрацоўніца, бо яна была ў шлеме і абмундзіраванні.
Іншыя абвінавачаныя па справе — 43-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, 52-гадовы беспрацоўны і 33-гадовы кіраўнік кампаніі.
Жонка аднаго з абвінавачаных распавяла Hrodna.life, што ён знаходзіцца ў турме на Кірава. За ўвесь час яны бачыліся толькі аднойчы. Калі будзе суд, пакуль невядома.
Мужчынам прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 364 (гвалт і пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, прымусу да змены гэтай дзейнасці), а 49-гадоваму мясцоваму жыхару яшчэ і па ч. 1 арт. 413 (уцёкі з-пад варты) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абвінавачаныя заключаны пад варту. Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…