27 лістапада ў 13:20 спыніўся цэх карбамід-3 па «тэхнічных прычынах». Вядуцца рамонтныя і пусканаладачныя работы, паведамляе gazeta.azot.by.
Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, паведамляе gazeta.azot.by. Падрабязнасці Hrodna.life невядомыя.
Што адбылося на «Гродна Азот»?
26 кастрычніка частка работнікаў «Гродна Азот» падтрымала нацыянальную забастоўку. У 7 гадзін на прахадной прадпрыемства сабраліся каля 150 чалавек (змена на заводзе пачынаецца ў 8: 00). Прыехалі аўтобусы з сілавікамі ў рыштунку і брутальна затрымалі, паводле афіцыйнай версіі, 32 чалавекі. Праз некалькі гадзін усіх выпусцілі.
Усяго да страйку адкрыта далучыліся 34 азотаўцы, паводле інфармацыі лідара страйкавага «азоту» Юрыя Рававога. Каля 30 чалавек звольнілі, некаторых потым аднавілі на працы. Забастоўкі на прадпрыемстве аціхлі, усе цэхі працуюць.
На двух цехах «Гродно Азот» отказываются принимать смены, некоторых рабочих задержали
Санитарный день" и поддержка «Гродно Азот». Что происходит в Гродно в день «всеобщей забастовки
Забастовка на «Гродно Азот»: больничные, поиск новых сотрудников и работа по 36 часов