Гродно. Фото: Hrodna.life
Раней прайсці атэстацыю экскурсаводы маглі толькі ў Мінску. Зараз з’явілася магчымасць здаць экзамен і ў Гродне. У выніку з усімі заданнямі справіўся 21 экскурсавод і 1 гід-перакладчык з 32 чалавек, піша grodnonews.by.
— Ад Гродзенскай вобласці паступіла вялікая колькасць заявак на атэстацыю — больш за 60. Таму было прынята рашэнне, што зручней правесці яе не толькі ў Мінску, але і ў Гродна ў анлайн-фармаце, — распавяла Таццяна Лідзяева, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. — Развіццё бязвізавага рэжыму і ўнутранага турызму паказала, што ў нас не хапае экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Асабліва праблематычна знайсці ў пік турыстычнага сезону. Таму прыйшлі да высновы, што іх колькасць неабходна павялічваць.
У атэстацыі ў Гродне прынялі ўдзел 32 чалавекі. Сярод іх не толькі гродзенцы, але і прадстаўнікі іншых раёнаў і абласцей: Брэсцкага, Лідскага, Слонімскага, Свіслацкага, Навагрудскага. Экзамен здавалі прафесіяналы і тыя, хто вырашыў праводзіць экскурсіі зусім нядаўна.
Экзамен складаўся з двух этапаў. Першы — кампутарнае тэставанне. У ім было каля ста пытанняў па гісторыі, геаграфіі, культуралогіі. Хто паспяхова справіўся з тэстам, дапускаўся да другога этапу — вуснага анлайн-сумоўя з экспертамі з Мінска, якія ацэньвалі ўжо не толькі веды, але і дыкцыю, тэмп прамовы і методыку правядзення экскурсій.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяны Лідзяевай, рыхтаваць гідаў плануецца і далей. Гэта звязана як з запатрабаванасцю ў спецыялістах у Гродзенскай вобласці, так і з тым, што яшчэ не ўсе жадаючыя стаць гідамі прайшлі атэстацыю.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…