Затрыманы электраманцёр з Ліды, які стварыў у Telegram канал- «Дошку ганьбы». Там ён размяшчаў інфармацыю аб сілавіках, піша прэс-служба МУС. Апублікавана відэа з прызнаннем затрыманага, дзе тэкст паведамлення прэс-службы начытвае нехта са схаваным тварам і змененым голасам.
На 42-гадовага мужчыну выйшлі аператыўнікі гродзенскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС.
На сваім канале затрыманы публікаваў анкеты міліцыянтаў з іх фотаздымкамі, хатнімі адрасамі і тэлефонамі. Таксама ў паблік траплялі падобныя звесткі пра сябраў іх сем’яў.
“Акрамя “Дошкі ганьбы” лідчанін кіраваў каналам “Аб’яднаны саюз рэвалюцыі” і чатам “Ліда краіна для жыцця”, дзе ўдзельнікаў заклікалі да гвалту над сілавікамі і іх дзецьмі, а таксама да правядзення дыверсій на чыгуначным транспарце. За гэтыя дзеянні выканаўцам прапаноўвалі грошы”, – сказана ў паведамленні прэс-службы МУС.
У кватэры лідчаніна знайшлі “пратэстную атрыбутыку, нож, пнеўматычны пісталет”, якія канфіскавалі разам з тэхнікай, – паведамляе прэс-служба.

На сваім канале я публікаваў неправераную інфармацыю ад іншых удзельнікаў телеграм-канала пра суддзяў, работнікаў МУС, сяброў выбарчых камісій, – кажа мужчына ў відэа-прызнанні. – На гэтай “дошцы” друкавалася інфармацыя: прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, на чым ездзіць, адрас, мабільны тэлефон, – паведамляе затрыманы.
Ужо на іншым фоне мужчына кажа, што пераследаваў мэты, каб супрацоўнікі МУС, якіх яшчэ няма [там], убачыўшы іншых, пераходзілі на бок пратэстоўцаў.
У прызнанні мужчына папрасіў прабачэння перад тымі, інфармацыю пра каго ён размясціў у сваім канале, удакладніўшы яшчэ раз, што яна была неправеранай. Таксама ён сказаў, што перасылаў некаторых са сваёй «дошкі ганьбы» ў канал «Карнікі Беларусі».
“Хачу звярнуўся да тых, хто займаецца аналагічнай дзейнасцю: хлопцы, телеграм-канал не ананімны, уся інфармацыя ў МУС ёсць, і рана ці позна яны могуць дабрацца і да вас”, – папярэдзіў ён напрыканцы.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за абразу прадстаўніка ўлады. ГУБАЗіК высвятляе іншыя эпізоды дзейнасці фігуранта, і яго саўдзельнікаў.
Чытайце таксама:


