На тэст на COVID-19 могуць накіраваць пры падазрэнні на каранавірус ці пры пнеўманіі з клінічнымі сімптомамі. Таксама тэсты робяць кантактам першага ўзроўню. Даведка аб адсутнасці каранавіруса можа спатрэбіцца пры выездзе за мяжу, напрыклад, у Расею, у Кітай, для планавай шпіталізацыі, пры накіраванні ў санаторый. Калі лекар не накіраваў вас на тэст, але вам трэба пераканацца, што вы здаровыя (або не), у Гродне можна і платна прайсці ПЦР-даследаванне ці здаць экспрэс-тэст на антыцелы. Пры станоўчым выніку лабараторыя ў любым выпадку перадасць інфармацыю ў вашу раённую паліклініку.
Метад палімеразнай ланцуговай рэакцыі лічаць найбольш дакладным для вызначэння COVID-19. Забор матэрыялу для правядзення даследаванняў на інфекцыю COVID-19 праводзіцца нашча, альбо не раней чым праз 1,5 гадзіны пасля прыёму ежы. Перад тэстам пажадана не чысціць зубы, за два гадзіны да здачы матэрыялу на даследаванне неабходна ўстрымацца ад курэння.
Такую дыягностыку ў Гродна праводзяць лабараторыі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы, абласным скурна-венералагічны дыспансэры. У першую чаргу яны працуюць па абслугоўванні лячэбных устаноў, адкуль і паступае матэрыял на даследаванне, піша «Гродненская правда».
Калі ПЦР-тэставанне прызначае лекар у паліклініцы, то матэрыял бяруць там, а ў кантактаў першага ўзроўню бярэ мазок па месцу жыхарства ковід-брыгада. Тэставанне метадам ПЦР можна прайсці і без накіравання, на платнай аснове.
У абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы аналіз бяруць у бескантактавым модулі. Запісацца можна на сайце ўстановы. Вынікі выдаюць пры прад’яўленні пашпарта на наступны дзень пасля забору матэрыялу на прахадной інфекцыйнай бальніцы з панядзелка па пятніцу, з 12:30 да 14:00. На момант напісання матэрыялу свабодныя месцы былі з 2 снежня. На прыём трэба прыходзіць з пацвярджэннем аплаты паслугі - 38,85 рублёў для рэзідэнтаў Беларусі.
Чытайце таксама: «Как в аду. Каждый второй — с „короной“, работаем по 15 часов в день». Врач рассказала о второй волне коронавируса в поликлиниках Гродно
Платна і па папярэднім запісе ПЦР-даследаванне праводзяць у Абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Найперш тэстуюць тых, хто выязджае за мяжу, выезд трэба пацвердзіць дакументамі. Як распавялі Hrodna.life ва ўстанове, там могуць пайсці насустрач і паведаміць, калі з’явіцца свабоднае месца на аналіз. Далей у чарговасці прымаюць заяўкі ад кіраўнікоў калектываў, тэстуюць для выезду на аздараўленне і планавай шпіталізацыі. Калі застаюцца свабодныя месцы, выконваюць заяўкі ўсіх жадаючых. Кошт аналізу - 41 рубель. Пры сабе трэба мець заяву і дакумент аб аплаце. Запісацца можна з 9.00 да 17.00 па тэлефоне (8 015 2) 75−57−48.
Да нядаўняга часу ПЦР-тэсты можна было зрабіць у прыватнай лабараторыі «Синево», але з 16 лістапада забор аналізаў прыпынілі.
Тэст на антыцелы (экспрэс-тэст) на платнай аснове можна здаць у гарадскіх паліклініках, у Гродзенскай універсітэцкай клініцы, таксама ў інфекцыйнай бальніцы і ў БХМД па папярэднім запісу, у буднія дні. Кошт — ад 20 да 24 рублёў. Вынік будзе гатовы на працягу 30−40 хвілін. Здаваць тэсты на антыцелы (IgM і IgG) раяць на 7−10 дзень пасля з’яўлення сімптомаў. Падрабязнасці можна ўдакладніць на сайтах устаноў і па тэлефоне. У «Синево» тэст крыху даражэй — 25,89 рублёў, асобна аплачваюцца рэгістрацыя замовы і ўзяцце біяматэрыялу, папярэдні запіс не патрэбны.
Арганізацыя | Адрас | Тэлефон | Час і месца здачы аналізу |
---|---|---|---|
Гарадская паліклініка № 1 | вул. Лермантава, 13 | 61−06−24 | 08.00−10.00, каб. 301а |
Цантральная гарадская паліклініка | вул. Транспартная, 3 | 68−02−99 (9.00−12.00) | аўторак, чацвер (15.00−16.00), каб. 114 |
Гарадская паліклініка № 3 | вул. Пестрака, 4 | 39−15−76 (10.00−19.00) | 08.00−10.00, каб. 412 |
Гарадская паліклініка № 4 | вул. Урублеўскага, 46/1 | 55−90−07 09.00−12.00 | каб. 319 |
Гарадская паліклініка № 5 | вул. Абухава, 15/4 | 95−13−6509.00−12.00 | 11.00−12.00, каб. 319 |
Гарадская паліклініка № 6 | вул. Ліможа, 25 | 32−16−04 панядзелак, серада, пятніца 08.00−15.00 аўторак, чацвер 08.00−19.00 | 10.30−11.55, каб. 115 |
Гарадская паліклініка № 7 | вул. Хімікаў, 5 | 31−76−13 (пятніца з 08.00) | 12.00−12.40, уваход № 11, каб. 114 |
Дзіцячая паліклініка № 1 | вул. Даватара, 23 | 55−88−20, 55−88−29 | 10.30−12.30, бокс № 101 |
Дзіцячая паліклініка № 2 | вул. Гагарына, 18 | 67−74−02, 67−74−03. 08.00−16.00 | будні, 13.00−14.30, каб. 202 (лабараторыя) |
БХМД | вул.Савецкіх пагранічнікаў, 115 | 8 -029−2 129 996 (09.00−13.00) | |
Гродзенская універсітэцкая клініка | Бульвар Ленінскага камсамола, 52 | 43−36−28 | 8:00−12:30, корпус № 5 (паліклініка), каб. № 101 |
Гродзенская абласная інфекцыйная бальніца | Бульвар Ленінскага камсамола, 57 | 68−40−70; запіс праз сайт goicb.by | |
«Синево» | вул. Савецкая, 17, вул. Перамогі, 34 | 7766 A1, МТС, life;) | вул. Савецкая, 17 ( |
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…