26 лістапада выйшаў на волю Аляксандр Жук, супрацоўнік «Гродна Азот», асуджаны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ён адбываў арышт у ізалятары часовага ўтрымання на Гая, 4. Яго адпусцілі каля 6.50. Сустрэлі Аляксандра каля 15 чалавек, у тым ліку былыя калегі з ліку стачкама, якіх ужо звольнілі. Аляксандр пакуль адмовіўся ад каментароў. Яго забралі дадому бацькі.
Аляксандр Жук — супрацоўнік «Гродна Азот», сябра незалежнага прафсаюза. Ён знік раніцай 27 кастрычніка. Яго забралі на гутарку ў КДБ. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары. 28 кастрычніка суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў двух несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і прысудзіў 30 сутак адміністрацыйнага арышту.