Суд у Лідзе. Фота: spring96.org
У судзе Лідскага раёна 24 лістапада абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Суд пастанавіў: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, піша spring96.org.
Справу разглядў суддзя Максім Філатаў, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Роўба.
Пра інцыдэнт і крымінальную справу амаль нічога невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.
12 жніўня ў цэнтры Ліды каля будынка райвыканкама адбылася акцыя мірнага пратэсту. Сюды прыйшлі таксама святары. Праз нейкі час праваахоўнікі папрасілі ўсіх разысціся. Затым пачаліся жорсткія затрыманні на вуліцах і здзекі над затрыманымі. У адказ пратэстоўцы кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт.
Па словах пацярпелых і сведкаў, у здзеках удзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянеры.
Яўгена Вінча таксама пры затрыманні збівалі, а потым абвінавацілі ў тым, што юнак учыніў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Напачатку судовага паседжання пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, каб суд праходзіў у закрытым рэжыме, маўляў, у працэсе ёсць сакрэтныя асобы, якіх нельга падвяргаць небяспецы.
Пад час папярэдніх судовых пасяджэнняў пракурор Роўба запрасіў для Яўгена Вінчы два гады пазбаўлення волі. Таксама задаволены іск аб матэрыяльнай прэтэнзіі пацярпелага ў памеры 2 000 рублёў.
Лидчанина судят за насилие над милиционером на закрытых заседаниях из-за «секретных лиц»
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…