Сітуацыя з каранавірусам ў Беларусі застаецца складанай. Пры гэтым нават Міністэрства аховы здароўя прызнае, што ў Мінскай і Гродзенскай абласцях становішча самае сур’ёзнае.
Як ананімна расказвае «Еўрарадыё» крыніца ў цэнтральнай раённай бальніцы Астраўца — беларускага «горада атамшчыкаў», — сітуацыя з COVID-19 там выклікае асцярогі.
«Свабодныя месцы для пацыентаў ужо на мяжы», — кажа суразмоўца.
З-за сітуацыі ў бальніцы цэлыя аддзяленні закрываюць і перапрафілююць пад пацыентаў з каранавірусам.
Статыстыкі па захворванню ў рэгіянальным разрэзе Міністэрства аховы здароўя не публікуе.
Чытайце таксама: «Как в аду. Каждый второй — с „короной“, работаем по 15 часов в день». Врач рассказала о второй волне коронавируса в поликлиниках Гродно
Міністэрства аховы здароўя чакае, што пік другой хвалі каранавіруса прыйдзецца на снежань — студзень, пасля чаго Беларусь выйдзе на плато. Медыкі не выключаюць, што вясной можа надысці ўжо трэцяя хваля COVID-19.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).