Навіны

Ва УУС паведамілі, што гродзенцы не падтрымалі пратэст, і затрымалі пяць чалавек

Гродзенцы 22 лістапада станавіліся па раёнах у ланцугі салідарнасці і выкрыквалі на вул. Савецкай «Жыве Беларусь!». Міліцыя паведаміла, што гродзенцы не падтрымалі заклікі «дэструктыўных Telegram-каналаў». І затрымала пяць чалавек.

На праспекце Кляцкова 10 чалавек выстраіліся ў ланцужок з бел-чырвона-белымі сцягамі. Затрымалі трох «найбольш актыўных удзельнікаў», сярод якіх была непаўнагадовая дзяўчына. Яе перадалі бацькам, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. У дачыненні да затрыманых хлопца і дзяўчыны пачалі адміністрацыйны працэс, хлопца пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Яшчэ адну дзяўчыну затрымалі на вул. Яна выйшла з бела-чырвоным парасонам у краму, паведаміў яе муж крыніцы, блізкай да затрыманых. Дзяўчына чакала суда ў ізалятары. Лёс двух іншых затрыманых, якія фігуравалі ў спісах праваабарончага цэнтра «Вясна», невядомы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025