Гродзенцы 22 лістапада станавіліся па раёнах у ланцугі салідарнасці і выкрыквалі на вул. Савецкай “Жыве Беларусь!”. Міліцыя паведаміла, што гродзенцы не падтрымалі заклікі “дэструктыўных Telegram-каналаў”. І затрымала пяць чалавек.

На праспекце Кляцкова 10 чалавек выстраіліся ў ланцужок з бел-чырвона-белымі сцягамі. Затрымалі трох «найбольш актыўных удзельнікаў», сярод якіх была непаўнагадовая дзяўчына. Яе перадалі бацькам, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. У дачыненні да затрыманых хлопца і дзяўчыны пачалі адміністрацыйны працэс, хлопца пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Яшчэ адну дзяўчыну затрымалі на вул. Яна выйшла з бела-чырвоным парасонам у краму, паведаміў яе муж крыніцы, блізкай да затрыманых. Дзяўчына чакала суда ў ізалятары. Лёс двух іншых затрыманых, якія фігуравалі ў спісах праваабарончага цэнтра “Вясна”, невядомы.