У верасні абвінавачаны ў адным з Telegram-каналаў размясціў непрыстойны каментар, “зневажаючы гонар і годнасць” члена камісіі. Абвінавачанага асудзілі на паўтара года “хіміі” па арт. 189 КК, паведамляе БЕЛТА.
“Падчас следства ён прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым і прынёс прабачэнні пацярпелай. Свае паводзіны абвінавачаны патлумачыў уплывам недакладнай інфармацыі”, — распавялі ў пракуратуры.
Пракуратура Мастоўскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе аб абразе члена ўчастковай выбарчай камісіі. З улікам пазіцыі дзяржабвінаваўцы суд Мастоўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па арт. 189 (абраза) КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
Ноўтбук, з якога быў пакінуты абразлівы каментар, канфіскаваны.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.



