Каля 30 пэнсіянэраў сабраліся ўдзень у парку Жылібэра, адтуль прайшлі ўздоўж усёй вуліцы Сацыялістычнай. Некаторыя ішлі з кавенькамі. Гукалі «Жыве Беларусь!». Усю дарогу іх суправаджалі чатыры міліцыянты. Затрыманьняў не было відаць, піша С**бода.
У сярэдзіне шэсьця побач з пэнсіянэрамі спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшаў новы памочнік прэзыдэнта ў Горадзенскай вобласьці Юры Караеў, пачаў абурацца, чаго яны тут ходзяць, але потым зьехаў.