Па стане на 21 лістапада каронавірусам заразіліся 122 435 беларусаў, ачунялі і выпісаны 102 113 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Паводле афіцыйных дадзеных 1089 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.
Прырост хворых за суткі ў Беларусі склаў 1588 чалавек. Напярэдадні быў — 1457, за дзень да гэтага — 1382. За апошнія суткі выпісалі 1364 чалавекі. Паводле афіцыйных звестак, за суткі памерлі 8 чалавек.
Усяго за перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 3 041 384 тэсту (31 894 тэст за апошнія суткі).
У Беларусі разглядаюць магчымасць вакцынавання ў 2021 годзе ад COVID-19 да 2 млн чалавек, інфармуе Мінздароўя.
«Мы плануем прышчапляць вакцынай ад COVID-19, пачынаючы з невялікіх груп насельніцтва. У выніку, мы плануем ахапіць вакцынацыяй да 2 млн чалавек», — сказаў Дзмітрый Піневіч, выконаўца абавязкаў міністра аховы здароўя.
Па ўсёй краіне ўведзены масачны рэжым. Гэта значыць, што ўсюды ў закрытых памяшканнях і ў людных месцах трэба быць у масцы.
Міністэрства аховы здароўя абвесціла аб мабілізацыі ўсіх лабараторый, на базе якіх могуць выконвацца такія даследаванні, для правядзення ПЦР-тэсты на COVID-19. У тым ліку задзейнічалі прыватныя медцэнтры і лабараторыі. Міністэрства аховы здароўя выказаў падзяку іх кіраўнікам. Усяго ў Беларусі больш за 50 лабараторый маюць права праводзіць тэставанне на каранавірусную інфекцыю Covid-2019 метадам ПЦР.
Мабілізавалі таксама студэнтаў медуніверсітэтаў старшых курсаў.
Перавод школаў на дыстанцыйную форму навучання пакуль не плануецца.
Чытайце таксама:
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…