Левы і правы берагі Нёмана ў Гродне тэхнічна злучаныя новай транспартнай артэрыяй. Пройдзены важны этап рэканструкцыі былога чыгуначнага моста — Паўднёвага, чацвёртага ў горадзе — пад чатырохпалосны аўтамабільны.
Завершаны мантаж апошняга пралётнага блока масай 50 тонаў, прадугледжанага планам. Цяпер ідзе бетанаванне маналітных пліт. У снежні гэтага года па мосце забяспечаць тэхналагічны праезд, распавялі ў рэпартажы ТРК «Гродно».
Таксама ў снежні будаўнікі пачнуць дэмантаж канструкцый былога чыгуначнага моста, якія больш не маюць функцыянальнага значэння.
Далей праект прадугледжвае транспартную развязку ад Вішняўца ў бок вёскі Гібулічы і выхад да вуліцы Карскага.
Кіраўнік будоўлі ўдакладніў, што ўсе працы ідуць паводле плана. Летам 2021 года гараджане змогуць карыстацца мостам. Адкрыць яго плануюць да 3 ліпеня.
Чытайце таксама: