Навіны

У Гродне ноччу ўзарвалі аўтамабіль міліцыянта. Раней дадзеныя аб ім размясцілі ў Telegram-канале

20 лістапада каля 01:30 гадзін у міліцыю паступіла паведамленне аб гучным воплеску ў адным з двароў Гродна — меркавана выбуху. Аказалася, невядомыя пашкодзілі аўтамабіль Skoda, які належыць 41-гадоваму супрацоўніку міліцыі, паведамляе Следчы камітэт.

Каля аўтамабіля прысутнічалі сляды гарэння. Пашкоджана пярэдняя частка машыны. Таксама пашкоджаныя тры аўтамабіля, якія стаялі побач. Мужчына растлумачыў, што ён дзейны супрацоўнік міліцыі і раней падрабязныя дадзеныя аб ім размясцілі ў адным з Telegram-каналаў.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Выяўляюць асоб, якія маюць дачыненне да злачынства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025