Новым міністрам культуры прызначаны Анатоль Маркевіч, былы памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. З адукацыі ён настаўнік матэматыкі і фізікі, піша nashan**a.by.
Ранейшы міністр Юрый Бондар узначальваў ведамства з верасня 2017 года.
Анатоль Маркевіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Грамкі на Шчучыншчыне. У 1994-м скончыў Брэсцкі дзяржаўны педінстытут, а ў 2006-м — Акадэмію кіравання.
Працаваў настаўнікам, з 1995 года быў дырэктарам Прудзянскай базавай школы. У 1998−2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гродзенскай вобласці. У 2002-м прызначаны намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010−2011 гадах узначальваў Карэліцкі райсавеіт, быў старшынёй Навагрудскага райвыканкама (2011−2019).