16 лістапада сталыя гродзенцы прайшлі маршам ад парка Жылібера праз цэнтр Гродна да мемарыяла на месцы Фары Вітаўта. Іх суправаджалі тры міліцыянты ў форме.
Больш за 20 пенсіянераў сабраліся ўдзень у парку Жылібера. Шэсце прайшло новым маршрутам праз плошчу Леніна, вуліцы Сацыялістычную і Кірава. Дварамі пенсіянэры выйшлі на Савецкую вуліцу да мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі, усклалі кветкі, паведаміла «Радыё С**бода». Напярэдадні на пратэстнай акцыі 15 лістапада затрымалі дзвюх пенсіянерак.
У час сённяшняга маршу затрыманняў заўважана не было.
Чытайце таксама: Праваабаронцы: у Гродне затрымалі 76 чалавек. У міліцыі колькасць затрыманых назваць адмовіліся