68-гадовая лідчанка 8 лістапада напісала маркерам абразы на будынку аддзялення чыгункі. Затрыманая прызналася, што сапсавала фасады з-за таго, што ў кастрычніку яе сына затрымалі падчас пратэсту, паведамляе mvd.gov.by.
Пенсіянерку выявілі міліцыянты Лідскага АУС на транспарце і ўчастковы інспектар, вывучыўшы запісы з камер відэаназірання.
Распачалі крымінальную справу за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.