Раніцай 13 лістапада ў Свята-Пакроўскім саборы Гродна прайшла паніхіда па памерлым 12 лістапада ў Мінску Раману Бандарэнку. Каля сабора сталі людзі з лампадкамі і фота менчука. Падышла міліцыя і загадала разысціся, людзі разышліся.
Так прайшла паніхіда. На відэа бачна, што людзі запоўнілі ўсю залу.
У 12.00 гродзенцы сабраліся ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі ля помніка Фары Вітаўта. З’явіліся міліцыянты і чалавек у цывільным з камерай. Да 13.30 людзі знаходзіліся каля помніка. Прыехаў мікрааўтобус.
«Гродна Азот» выйшаў на хвіліну маўчання.

31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада. Яго даставілі пасля затрымання ў рэанімацыйнае аддзяленне БХМД Менска. Лекары аперавалі хлопца некалькі гадзін, увесь гэты час ён быў без прытомнасці. Лекары родным аптымістычных прагнозаў не давалі: казалі, што шанец выжыць адзін з тысячы.