У Гродне 23 кастрычніка 2020 года асудзілі Юрыя С. за абразу генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, на той момант — міністра ўнутраных спраў. Гродзенца прызналі вінаватым і асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведаміла крыніца Hrodna.life.
4 жніўня ў Telegram-канале «Гродно Для Жизни Чат» Юрый С. са свайго тэлефона апублікаваў паведамленне з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай лексікай у дачыненні да генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, паведамілі ў пракуратуры.
Гэта расцанілі як публічную абразу прадстаўніка ўлады і завялі крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Пракуратура 29 верасня накіравала крымінальную справу па абвінавачванні Юрыя С. у суд. Юрыю пагражала да трох гадоў абмежавання волі.
Юрый Караеў - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці з 29 кастрычніка 2020 года. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), генерал-лейтэнант міліцыі.