Раніцай 7 лістапада ў Гродне каля моста праз Нёман, які рэканструююць, выявілі цела 28-гадовага мужчыны. Прычынай смерці магло стаць падзенне з моста, лічаць у Следчым камітэце.
Са слоў сваякоў загінулага, ён захапляўся роўпджампінгам. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона ў яго сацсетках выявілі фота і відэа з яго экстрэмальным хоббі.
Цела знайшлі працоўныя, яны і выклікалі міліцыю і хуткую, піша newgrodno.by. На мосце паміж пралётамі яны знайшлі заплечнік і куртку, а ўнізе, на бетоннай пліце, убачылі ляжачага хлопца. Следча-аператыўная група выявіла, што ён сарваўся каля 23 гадзіны 6 лістапада.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.