Пасля двух хатніх паразаў падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі доўгачаканую перамогу, якая дазволіць гродзенцам працягнуць барацьбу за медалі чэмпіянату. 7 лістапада “Нёман” у Смалявічах абыграў мясцовую каманду – 4:1.

У складзе гродзенцаў дублямі адзначыліся Павел Забелін і Гегам Кадзімян.

“Смалявічы” : “Нёман” – 1:4.

https://www.youtube.com/watch?v=VFckwzIkQZs&feature=emb_logo

Пасля перамогі над “Смалявічамі “Нёман” размясціўся на трэцім радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 50 ачкоў. У БАТЭ — 53, “Шахцёр” — 52, “Дынама-Брэст” — 48. Ва ўсіх гэтых каманд яшчэ матч у запасе.

Да канца чэмпіянату ў “Нёмана” застаецца два матчы. 22 лістапада каманда Кавалевіча ў Гродне прымае “Слуцк”, а 28 — на выездзе пазмагаецца з брэсцкім “Дынама”.