Навіны

19 міліцыянтаў у Гродзенскай вобласці сышлі са службы «па палітыцы»

Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі ў інтэрв'ю ведамаснай газеце «На страже» распавёў аб міліцыянтах, якія сышлі са службы ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў у поствыбарчы перыяд, піша reform.by.

«У нас 19 чалавек, якія з-за сваіх поглядаў не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы і вырашылі звольніцца. Я абвясціў асабоваму складу: калі хтосьці па нейкіх прычынах не хоча працягваць службу-падавайце рапарт, а заўтра будзе загад аб звальненні па пагадненні бакоў. Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэнні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы», — заявіў кіраўнік гродзенскай міліцыі.

Ён адзначыў, што сыход нязгодных згуртаваў калектыў, а «супрацоўнікі сталі яшчэ больш упэўненыя адзін у адным».

Акрамя прапагандысцкіх штампаў і абвінавачванняў пратэстоўцаў у праплочанасці, міліцэйскі генерал выказаў і даволі смелую думку: ён намякнуў на неабходнасць правесці працу над памылкамі па поствыбарных падзеях, у тым ліку ўладам і міліцыі.

Выбор ОМОНа Гродно: как перестать бегать за медалями и заставить всех тебя ненавидеть

Падзяліцца
Меткі: законулады

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025