Навіны

У Гродне пачалі праводзіць імерсіўныя экскурсіі, дзе гідам выступае чараўнік

У Гродне ўпершыню пачалі праводзіць імерсіўныя экскурсіі. Гід у вобразе чараўніка правядзе ўдзельнікаў па горадзе, а голас у наушніках раскрые гісторыю Гродна праз гарадскія легенды. Так плануюць зацікавіць тых, хто не любіць падрабязныя экскурсіі і лічыць іх нуднымі — за час тура па горадзе не прагучыць ніводнай даты, акрамя года заснавання горада.

Канцэпцыя экскурсіі «Таямніцы горада» заключаецца ў раскрыцці гісторыі каралеўскага горада праз легенды і таямніцы. Сіці-тур доўжыцца каля 70 хвілін у вячэрні час. Гэта пешая прагулка ў гістарычнай частцы горада. Экскурсія праходзіць у аўдыёфармаце з элементамі анімацыі і чараўніцтва. Праект прызначаны як для дарослых, так і для дзяцей ад 10 гадоў.

Імерсіўная экскурсія ў Гродне 5 лістапада. Фота: Алена Кавальчук

Імерсіўны тэатралізаваны тур не мае аналагаў у Беларусі і праходзіць упершыню. Падобныя экскурсіі ёсць у Германіі, Іспаніі, Украіне і двух гарадах Расіі. Ва Украіне стваральнікі «Таямніц горада» і падгледзелі ідэю, распавёў Hrodna.life адзін з заснавальнікаў Цэнтра глабальнага турызму Андрэй Філіпоўскі. Чатыры месяцы ў архівах, кнігах гісторыкаў, ад экскурсаводаў збіралі гарадскія легенды. Адбіралі самыя цікавыя легенды і на іх аснове фармавалі маршрут. Ад гродзенскіх гісторыкаў на экскурсію нараканняў не было, распавёў Андрэй Філіпоўскі Hrodna.life.

Імерсіўная экскурсія ў Гродне 5 лістапада. Фота: Алена Кавальчук

 — Экскурсія не для прыезджых, а для саміх гродзенцаў. Мы столькі ходзім па горадзе і так шмат чаго не ведаем. Ніхто не любіць экскурсіі, таму што іх лічаць нуднымі. Менавіта праз гэта фармат мы ўключаем людзей, — распавёў Андрэй Філіпоўскі Hrodna.life.

У планах — рабіць хорар-экскурсіі для дарослых.

Імерсіўная экскурсія ў Гродне 5 лістапада. Фота: Алена Кавальчук

Экскурсіі будуць праводзіць штотыднёва па выхадных днях. Кошт — 35 рублёў для дарослага, 25 — для дзяцей. У групах ад трох чалавек кошт для дарослага складзе 30 рублёў. Група ўключае да 15 чалавек.

Кантакты: +375 29 280 21 22 / +375 152 61 02 02. Instagram: @tajny.goroda, электронная пошта — info@cgt.by.

Иммерсивная экскурсия в Гродно 5 ноября. Фото: Елена Ковальчук

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025