Маладых людзей з Гродна, ва ўзросце ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, хто мае розныя фізічныя абмежаванні), запрашаюць прайсці павучанне ў інклюзіўнай школе «Крок насустрач». Заняткі школы запланаваны на выхадныя 21−22 і 28−29 лістапада. Удзел у школе бясплатны. Харчаванне і праезд да месца правядзення школы аплочваюць арганізатараў.
Ахвотным паўдзельнічаць неабходна запоўніць анкету да 17-га лістапада (уключна) і прайсці конкурсны адбор.
Не баішся браць на сябе адказнасць? Часам думаеш пра тое, што можна зрабіць, каб штодзённае жыццё стала камфортней і лепш? Хочаш дзяліцца з іншымі сваім унікальным вопытам? Ведаеш, што стасункі з людзьмі, чые інтарэсы, звычкі, жыццёвыя абставіны ў корані адрозніваюцца ад тваіх уласных, сапраўды дапамагае развівацца?
Калі хаця б на адно пытанне ты адказала ці адказаў - так, станавіся ўдзельнікам інклюзіўнай школы «Крок насустрач»!
Напрацягу 4-х аднадзённых семінараў-трэнінгаў мы будзем шмат казаць аб валанцёрстве і валанцёрах, разважаць, якія бар’еры перашкаджаюць узаемадзеянню людзей з фізічнымі абмежаваннямі і без іх, а таксама разбірацца з тым, што трэба зрабіць, каб кожны чалавек у камандзе ўспрымаўся, як яе каштоўны рэсурс.
Мы прапануем сумесна разважаць, актыўна абменьвацца ідэямі, а таксама аналізаваць свой вопыт. Мы не хочам запрашаць спецыялістаў, якія будуць нас вучыць і не плануем глыбока паглыбляцца ў тэорыю.
Разам з намі Ты:
- даведаешся, як стэрэатыпы ў дачыненні адзін аднаго ўплываюць на наша ўзаемадзеянне;
- убачыш на канкрэтных прыкладах, як выяўляецца дыскрымінацыя;
- зможаш лепш пазнаёміцца з самім (самой) сабой, а таксама са сваімі таварышамі;
- навучышся дамаўляцца, размяркоўваць абавязкі, прымаць сумесныя рашэнні - увогуле, зразумееш, што значыць працаваць у камандзе;
- атрымаеш ўяўленне пра тое, хто можа стаць валанцёрам і якія магчымасці валанцёрства дае нам;
- задумаешся аб уласных каштоўнасцях, мэтах і аб тым, як іх рэалізоўваць.
Далучайся, і мы зможам зрабіць яшчэ адзін крок насустрач таму, каб нашы будні сталі ярчэй і цікавей!
Школа пройдзе 21−22, 28−29 лістапада (субота-нядзеля).
Удзел бясплатны! Харчаванне і праезд да месца правядзення мерапрыемства компенсуюць арганізатары.
!!! Пры неабходнасці будуць забяспечаны сродкі індывідуальнай абароны (дэзынфектары і маскі).
Кантактны тэлефон +375 295 877 185 Аня +375 297 211 381 Яна
Ахвотным узяць удзел трэба запоўніць анкету да 17-га лістапада (уключна) і прайсці конкурсны адбор.
Заяўкі ад патэнцыйных маладзейшых за 18 гадоў могуць быць разгледжаны ў індывідуальным парадку.