У Гродзенскім абласным драматычным тэатры звольнілі яшчэ двух супрацоўнікаў – артыстку аркестра Паліну Левіну і акцёра Аляксея Станогу. Яны далучыліся да страйку 30 кастрычніка.
У афішы на лістапад Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра няма ўласных спектакляў, акрамя пастановак для дзяцей. 29 лістапада ў Гродне прыедзе Тэатральны цэнтр «АНТРАКТ» з Санкт-Пецярбурга з камедыяй “Мужей много не бывает”.



