Навіны

Была часткай грандыёзнага праекта позняга СССР. У Смаргоні за 27 рублёў прадаецца сяміпавярховая гасцініца

На лістападаўскім аўкцыёне камітэт «Гроднааблмаёмасць» паспрабуе знайсці новых уласнікаў для цэлага шэрагу аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Сярод лотаў - сяміпавярховая недабудаваная гасцініца ў Смаргоні, дом культуры, школа, дзіцячы сад і іншыя пабудовы. Пачатковы кошт усіх пералічаных будынкаў - усяго 27 рублёў, піша realt.by.

Найбольш цікавым лотам на таргах з’яўляецца незавершаны і не закансерваваны сяміпавярховы адміністрацыйны будынак у Смаргоні. Калісьці тут, на паўночна-заходняй ускраіне горада, побач з вёскай Карані, збіраліся ўзвесці філіял Мінскага трактарнага завода. Меркавалася, што на заводзе будуць працаваць больш за 7000 чалавек, а да 2000 году насельніцтва Смаргоні вырасце да 100 тысяч чалавек (цяпер у Смаргоні жыве каля 37 тысяч чалавек).

Аднак у поўным аб’ёме амбіцыйны праект увасобіць не ўдалося. Будаўнікі паспелі ўзвесці ў чыстым полі траціну ад запланаваных цэхаў, а таксама некалькі панэльных дзевяціпавярховых дамоў, школу, універсам і дзіцячы сад. А вось сяміпавярховую гасцініцу на індустрыяльным праспекце — шырокай магістралі, якая звязвае Смаргонь з прамзонай — дабудаваць не паспелі. На памяць аб нязбытных надзеях эпохі 80-х гораду засталася бетонная скрынка, якая стала зонай адпачынку для мясцовых падлеткаў і экстрэмалаў.

Плошча незавершанага будынка ў Смаргоні складае каля 8 тысяч «квадратаў». Тэрмін арэнды зямельнага ўчастка (1,2 га) — 50 гадоў. Новы ўласнік можа выкарыстоўваць зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання вытворчага або адміністрацыйна-дзелавога будынка. Ён зможа рэканструяваць недабудаваны аб’ект альбо знесці яго.

Таксама на аўкцыёне за адну базавую велічыню (27 рублёў) можна будзе набыць будынак Дома культуры ў вёсцы Шутавічы, комплекс аб’ектаў былой школы ў аграгарадку Кушляны, будынак былой кацельні ў аграгарадку Залессе, былую школу ў вёсцы Бялкоўшчына, невыкарыстоўваемы будынак дзіцячага садка ў вёсцы Сыроваткі і трусятнік у вёсцы Расло. Усе аб’екты знаходзяцца ў Смаргонскім раёне.

Аўкцыён па продажы будынкаў пройдзе 16 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025