Навіны

У Гродзенскай вобласці менш за ўсё апаратаў ШВЛ і кіслародных кропак

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала інфармацыю, колькі ў рэгіёнах Беларусі кіслародных кропак і апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Рэдакцыя Hrodna.life параўнала іх колькасць з насельніцтвам кожнай з абласцей.

У Гродзенскай вобласці функцыянуе 1049 кіслародных кропак. У бальніцах ёсць 325 апаратаў ШВЛ. Гэта менш, чым у іншых абласцях.

ШВЛ і кіслародныя кропкі ў рэгіёнах Беларусі:

  • Мінск: 3441 кіслародная кропка и 756 ШВЛ
  • Мінская вобласць: 2246 кіслародных кропкі и 478 ШВЛ
  • Віцебская вобласць: 1790 кіслародных кропак, колькасць ШВЛ не пазначана
  • Магілёўская вобласць: 1551 кіслародная кропка и больш 417 ШВЛ
  • Гомельская вобласць: 1715 кіслародных кропак и 483 ШВЛ
  • Брэсцкая вобласць: 1534 кіслародныя кропкі і больш 425 ШВЛ
  • Гродзенская вобласць: 1049 кіслародных кропак і больш 325 ШВЛ

Колькі апаратаў ШВЛ у пераліку на колькасць насельніцтва?

У Гродзенскай вобласці па дадзеных Белстата на 1 студзеня 2020 года жыве 1,025 млн чалавек. Менш насельніцтва толькі ў Магілёўскай вобласці - 1,023 млн. Пры гэтым, на 100 тыс. насельніцтва ў Гродзенскай вобласці прыходзіцца 31 апарат ШВЛ і 102 кіслародных кропкі. А ў Магілёўскай вобласці - 40 і 151 адпаведна.

31 апарат ШВЛ на 100 тысяч насельніцтва прыпадае ў Брэсцкай вобласці, хоць насельніцтва там вышэй, чым у Гродзенскай вобласці - 1,347 млн чалавек.

Вось як аснашчаны бальніцы ў іншых рэгіёнах Беларусі:

Читайте также: В Беларуси 970 новых случаев коронавируса за сутки. Что происходит в соседних странах

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025