Ноччу 3 лістапада мужчына драўлянай бітай разбіў пяць аўтамабіляў, якія знаходзіліся без аховы на паркоўцы каля будынка Кастрычніцкага РАУС у Гродне. У момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў затрыманы 37-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэту Беларусі.
Мужчына раскааў, што незадоўга да гэтага, у сябе дома, ён ужываў спіртныя напоі і чытаў навіны. Прачытанае яму не спадабалася. Таму ён узяў біту і пайшоў да будынка міліцыі, дзе разбіў машыны.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, зафіксавалі следавую карціну. Па шэрагу аб’ектаў прызначаны неабходныя даследаванні, дапрошаны пацярпелыя, выняты запісы камеры відэанагляду, якая зафіксавала абставіны здарэння, з удзелам падазраванага праведзенны следчыя дзеянні.
У адносінах да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Канчатковая прававая ацэнка яго дзеянняў будзе дадзена па выніках расследвання.